Пікеты па зборы подпісаў за Анатоля Лябедзьку ў Гародні
У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за Анатоля Лябедзьку, як за будучага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Прадстаўнікі яго ініцыятыўнай групы зладзілі два пікеты ў Гародні: на Савецкай плошчы і ў раёне Фартоў. Таксама адзін пікет праходзіць у Іўі.
Як кажа старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч, людзі ахвотна падпісываюць падпісныя аркушы, але сёння не пашанцавала з надвор’ем:
– Людзі менш актыўныя, чым у 2010 годзе. Пікеты будуць ладзіцца кожны дзень, дзе яны будуць праходзіць, залежыць ад рашэння наконт забароненых і не забароненых месцаў для правядзення пікетаў, якое прыме гарвыканкам.
Гарадзенскія ўлады вызначылі, што пікеты забаронена праводзіць ля устаноў аховы здароўя, сілавых структур і выканаўчай улады.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота qwas.ru