У Гародні забаранілі кацэрт легендарнага гурта „Ломбард”
Гарадзенскія ўлады забаранілі кацэрт легендарнага польскага гурта „Ломбард”, які павінен быў адбыцца бліжэйшымі выходнымі ў горадзе над Нёманам.
Папярэдне дамоўлены выступ польскіх музыкаў быў адменены за некалькі дзён да яго правядзення. Першапачаткова гарадзенскія ўлады далі дазвол на канцэрт „Ломбарда” пры ўмове, што акрамя палякаў у ім прымуць удзел расейскія і беларускія музыкі. І калі атрымалі згоду „Ломбарда”, кардынальна змянілі сваё рашэнне.
На думку дырэктара гарадзенскага рок-клуба Ігара Банцара, непаслядоўнасць мясцовых уладаў не выглядае нечаканай:
– “Ломбард” – легендарны польскі гурт, які сваёй творчасцю прапагандуе “Салідарнасць”, якая змагалася супраць камунізму, не патрэбны ў сённяшняй Беларусі, таму што гэта занадта радыкальна для нашых уладаў. Заўсёды рок і рок-н-рол быў музыкай супраціву, і гурт “Ломбард” адзін з найбольш яскравых польскіх прадстаўнікоў гэтага кірунку. Вось гэтыя фактары і сталі нагодай, каб адмяніць канцэрт. Відаць, больш цікава рабіць канцэрты расейскай папсы, бо гэта бяскрыўдна.
Канцэрт гурта „Ломбард” гарадзенскія ўлады адмянілі пасля таго, як польскія музыкі абвесцілі, што іх выступ будзе прысвечаны дзясяцігоддзю нелегальнай дзейнасці непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў. За сваю гісторыю „Ломбард” двойчы ладзіў канцэрты ў Гародні. Першы выступ адбыўся ў далёкім 1988-м годзе, другі раз праз 20 гадоў – у траўні 2008-га на запрашэнне тагачаснай старшыні Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота slawek-orwat.blogspot.com