Стары замак раскрывае таямніцы
У Гарадзенскім Старым замку адбываюцца падрыхтоўчыя перадрэстаўрацыйныя працы. Падчас раскопак, якія праводзяць супрацоўнікі гісторыка–археалагічнага музея, знойдзеныя каменныя і пясчанікавыя элементы аўтэнтычнага Новага замка, выкрытыя ў паміжваенны час дырэктарам музея Юзафам Ядкоўскім і страчаныя ў савецкія часы.
Як зазначае гісторык Ян Лялевіч, знаходкі даволі цікавыя і ўяўляюць пэўную каштоўнасць, перадусім, даследніцка–навуковую:
– Знайшлі цікавых барочны элемент з выявай сонейка, разламаны на некалькі аскепкаў. Элементаў даволі шмат, некаторыя сягаюць да паўметра. Невядома ці ў стане мы будзем склеіць гэты прыгожы элемент, які праўдападобна мог знаходзіцца на адным з парталаў новага сеймавага палаца сярэдзіны 18-га стагоддзя.
На падрыхтоўчыя працы ў межах будучай рэстаўрацыі Старога замка дзяржава выдаткавала суму, якая складае амаль паўмільёна даляраў. Грошы будуць засвоеныя ўнітарным прадпрыемствам “Інстытут Гродна-грамадзян-праект”, якое ажыццяўляе праектныя працы па рэстаўрацыі помніка архітэктуры. Як высветлілі кантралюючыя ўстановы, больш за дзевяноста працэнтаў архітэктурных праектаў, выкананых інстытутам “Гродна-грамадзян-праект”, застаюцца не зрэалізаванымі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня