Старажытныя перлы Узбекістана: Бухара
Дарогу з Хівы да Бухары мы пачалі з сакавітага мясцовага гарбуза.
А вось і ўзбекскія аграгарадкі па дарозе. Дамы каштуюць каля 30-40 тысяч даляраў, я пакупнікоў нямашака, улічваючы сярэднія зарплаты простых узбекаў, якія могуць вагацца ад 30 да 150 даляраў у месяц.
Вельмі распаўсюджаны мясцовы від транспарту – вушасты ішак.
Баваўняныя палі
Самая вялікая рака Сярэдняй Азіі Амудар’я пасярод пустыні.
Мясцовыя дамы адпачынку.
[Not a valid template]
Галоўны, хадавы тавар на дарогах – вада, даражэйшая за колу.
Пакаштавалі лагман – узбекскі суп з лапшой і мясам, які можна спакойна есці відэльцам.
У Бухары мы натрапілі на сінагогу тутэйшых габрэяў, якія маюць шматвекавую, багатую і трагічную гісторыю.
Бухара. Дадам толькі, што правесці толькі адзін дзень у гэтым казачным горадзе – гэта нішто.
[Not a valid template]
Мясцовая жыхарка запрасіла нас у свой дом, якому ўжо 200 гадоў.
Кася Бергель