Гісторыкі з Беларусі і Польшчы сустрэліся ў Менску



Навукоўцы кажуць, што яны толькі пачалі вызначаць тэмы, якія будуць абмяркоўвацца.

belarus_polshcha

У Менску сустрэліся польскія і беларускія гісторыкі, архівісты і спецыялісты па пытаннях нацыянальнай спадчыны. Гэта другая падобная сустрэча, мэта якой – садзейнічанне дыялогу паміж Варшавай і Менскам.

Адмыслоўцы кажуць, што яны толькі пачалі вызначаць тэмы, якія будуць абмяркоўвацца.

Сакратар Рады аховы баёў і пакутніцтва Анджэй Курэнт кажа, што тэмаў шмат.

„У асноўным гаворка ідзе пра гістарычную памяць, знаходжанне месцаў пахаванняў ахвяр вайны і таталітарных рэжымаў. Гаворка ідзе пра ваенныя могілкі. Пачынаем займацца помнікамі”, – сказаў прафесар Анджэй Курэнт.

У сваю чаргу, дэкан Факультэта міжнародных адносін БДУ у Менску Віктар Шадурскі звярнуў увагу, што мэтай сустрэчы з’яўляецца наладжванне дыялогу, які змог бы паўплываць на двухбаковыя міждзяржаўныя адносіны.

radyjo.net