Расея дае Беларусі чарговы крэдыт



У Маскве падпісанае міжурадавае пагадненне пра выдзяленне Беларусі крэдыту на 760 мільёнаў даляраў.

Расейскія рублі

Па звестках Міністэрства фінансаў Беларусі, у Менск гэтыя грошы павінны прыйсці бліжэйшымі днямі.

Крэдыт выдаецца ў расейскіх рублях на 10 гадоў, уключаючы 4-гадовы ільготны перыяд.

Гэты крэдыт выдаецца для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, раней выдадзеных Беларусі Расеяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Сёлета Расея ўжо вылучала Беларусі новы крэдыт у 110 мільёнаў даляраў для пагашэння крэдыту, выдадзенага ў 2010-м годзе.

belta.by

Фота Itar-Tass