БАС збірае на Падляшшы ўспаміны пра бежанства



Сёлета адзначаецца 100 гадавіна бежанства – прымусовага перасялення жыхароў заходніх губерні Расейскай імперыі ў сувязі з набліжэннем фронту Беларусы Падляшша ўзгадваюць гэтыя падзеі ладзячы розныя мерапрыемствы.

„Беларускае аб’яднанне студэнтаў ладзіць адмысловы летнік, падчас правядзення якога маладыя беларусы збіраюць гістарычныя матэрыялы звязаныя з бежанствам”, – кажа старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў Ганна Пякарская:

 Варта пра тое пагаварыць, варта пра тое прыгадаць. Летнік таму што, калі мы былі маладзейшыя, то вельмі любілі ездзіць на летнікі – гэта адно. Другое, нам вельмі хацелася, каб БАС пачаў рабіць таксама іншыя рэчы, а не толькі „Басовішча”. Мы вырашылі, што як раз летнік – гэта самая лепшая форма, бо гэта вяртанне да таго, якім быў БАС 20 гадоў таму.  

У выніку бежанства заходнія губерні Расейскай імперыі былі вымушаныя пакінуць каля 6-ці мільёнаў асоб. Матэрыялы сабраныя студэнтамі падчас летніку будуць апублікаваныя.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя