У Беларусі збіраюцца павялічыць падатак для аграсядзіб



Пакуль за год уладальнікі такога турыстычнага бізнесу плацяць усяго 180 тысяч рублёў. Падатак можа ўзрасці ў 12 разоў і складзе 2 мільёны, а таксама магчыма, што падатак прывяжуць да прыбытку.

Дом

Разглядаюцца варыянты, каб усталяваць каэфіцыент, пры перавышэнні якога аграсядзіба павінна заплаціць пэўную суму дзяржаве.

Беларускае грамадскае аб’яднанне „Адпачынак у вёсцы” паведамляе, што яны ўнеслі свае прапановы заканадаўцам, але праект разглядаецца непублічна.

На думку дырэктара дзяржаўнага заказніка „Сярэдняя Прыпяць і Прастыр” Віктара Бяленкі, лепш даць загад аграсядзібам падцягнуцца да больш-менш адпаведнага ўзроўню:

– Пытанне заключаецца ў тым, што развіццё аграсядзіб яшчэ не у той меры, яшчэ не той сервіс, якія сядзібы могуць падаць турысту. Яшчэ не адпавядаюць можна сказаць еўрапейскім стандартам, каб была гарачая, халодная вада, асобныя нумары і харчаванне.

Па інфармацыі Міністэрства спорту і турызму ў Беларусі больш за дзве тысячы аграсядзіб, якія за мінулы год наведала 320 тысяч чалавек.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя