Ва Украіне затрымалі 300 скрыняў кантрабандных цыгарэт з Беларусі



Дзяржаўная памежная служба Украіны сумесна з супрацоўнікамі Службы бяспекі Украіны і Дзяржаўнай фіскальнай службы выявілі больш за 300 скрыняў кантрабандных цыгарэт у Закарпацкай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Груз знойдзены ў адным з грузавых вагонаў цягніка, які рухаўся ў Славакію.

o-00320414-n-00312150

„Сёння раніцай, у выніку дакладнага ўзаемадзеяння паміж супрацоўнікамі Дзяржпамежслужбы, СБУ і ДФС на чыгуначнай станцыі Даманіці, што ў Закарпацце, у адным з грузавых вагонаў цягніка, які рухаўся ў Славакію, была выяўлена значная партыя кантрабандных цыгарэт. Паводле дакументаў вагон быў загружаны паліўнымі брыкетамі, аднак, пры дэталёвай праверцы змесціва пад заяўленым грузам праваахоўнікі выявілі 306 скрыняў цыгарэт „ДжынгЛінг” без акцызных марак, а таксама цыгарэты марак „Фэст” і „Мінск”, – гаворыцца ў паведамленні.

o-00320412-n-00312150

На сайце кіраўніка Закарпацкай абласной дзяржадміністрацыі Генадзя Маскаля таксама з’явілася адпаведнае паведамленне пра кантрабандныя беларускія цыгарэты:

„На мяжы са Славаччынай памежнікі Чопскага атрада выявілі чатырох грамадзян Грузіі, якія спрабавалі прайсці ў Еўразвяз. Усе былі затрыманыя і дастаўленыя ў пункт утрымання нелегальных мігрантаў. Акрамя таго, у цягніку, які правозіў у Славаччыну пелеты (драўняную сыравіну для ацяплення), выяўленыя 300 скрынь цыгарэт без акцызных марак.

Усе цыгарэты – беларускай вытворчасці (Гарадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман”), а менавіта: „Фэст”, „Мінск” і „NZ”. Выяўленне цыгарэт сведчыць аб недастатковым кантролі на ўкраінскім-беларускай мяжы”.

news_20150725_103952_1437809992

Раней губернатар Закарпацкай вобласці Генадзь Маскаль заявіў пра тое, што кантрабанда з Беларусі трапляе ва Украіну праз „вокны на мяжы” ў Чарнігаўскай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь 23 ліпеня паведамляў у Facebook пра тое, што такая магчымасць ёсць і ў Валынскай вобласці. „На тэрыторыі Беларусі, паблізу ўкраінскага памежна-прапускнога пункта „Даманава” стаіць 38 фур з кантрабанднымі цыгарэтамі. Арыфметыка наступная 38*30 тыс. у.а. = 1 140 000 у.а.”.

Фота dpsu.gov.ua