У гандлі паміж Беларуссю і Украінай будзе шырэй выкарыстоўвацца грыўня



Па просьбе беларускага боку магчымасці выкарыстання грыўні ў гандлі паміж Украінай і Беларуссю будуць пашыраны.

1429772130_fddbfa5b69d6dc2a8d90730062b7c537

Адпаведная дамоўленасць зафіксавана ў пратаколе пасяджэння міжурадавай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Міністэрcтва рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны, якое прайшло ў Чарнігаве.

«Па выніках перамоваў звярнуліся ў Нацыянальны банк Украіны з шэрагам прапаноў, якія дапамогуць спрасціць і паскорыць гандаль паміж дзвюма краінамі, і ўжо прыйшлі да пазітыўнага рашэння», – заявіў кіраўнік міністэрства, віцэ-прэм’ер Генадзь Зубко. Акрамя таго, у бліжэйшы час пройдуць кансультацыі па пытаннях аднаўлення ўзаемных паставак электраэнергіі і транзіту ўкраінскай электраэнергіі праз Беларусь. «Беларусь з’яўляецца нашым стратэгічным гандлёвым партнёрам з вялікай агульнай мяжой. Таму ўсе дамоўленасці  будуць потым дзесяцігоддзямі даваць станоўчы эфект», – лічыць Зубко.

Беларускае Радыё Рацыя