Фестываль “З вясковага панадворка” ў Чаромсе
Фальклорны фестываль, Балотная Ліга Чэмпёнаў ды конкурс рэгіянальных страваў – усё гэта ў адным месцы. У Чаромсе, што на Падляшшы, прайшоў дваццаты фестываль “З вясковага панадворка”.
На сцэне выступілі гутры з розных краінаў – Сербіі, Францыі ды Беларусі. Мерапрыемства адкрыў Зміцер Вайцюшкевіч з «WZ-Аркестрам».
Апошні дзень фестываля – гэта конкурс рэгіянальных страваў, кажа арганізатар Мірэк Самасюк:
– Конкурс рэгіянальных страў – гэта ўжо традыцыя. Шмат розных страў гатуюць, якія можна пакаштаваць і спытаць рэцэпт.
Першае месца ў конкурсе рэгіянальных страваў заняла Людміла Дудар з Высокага Літоўскага.
Фестываль з вясковага панадворка закончыла сустрэча з Пятро Нестэровічам і ягонай кніжкай “Цудоўная”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Чаромха