Анатоль Ляўковіч: Міхась Ткачоў быў сапраўдным лідарам



Чвэрць стагоддзя таму Беларусь прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, пачаўся працэс пабудовы незалежнай краіны. Адна з галоўных адметнасцяў – утварэнне першых палітычных партый, якімі сталі Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада.

8e19a39c36b8e5e3afd2a3b2692aea96

“Адраджэнне сацыял-дэмакратыі ў незалежнай Беларусі адбылося дзякуючы выбітнаму гісторыку Міхась Ткачову”, – адзначыў экс-старшыня БСДП “Грамада” Анатоль Ляўковіч:

– Добра запомнілася тое, што Ткачоў быў чалавекам, да якога хацелася звярнуцца, да яго цягнуліся людзі, ён кансалідаваў. Ён ніколі не сварыўся, нікога не адчытваў. Ткачоў, як сапраўдны лідар, умеў размаўляць і дамаўляцца буквальна з усімі.

Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада ў першай палове 1990-х гадоў былі буйнейшымі палітычнымі партыямі, якія малі свае фракцыі нават у рэгіянальных Саветах дэпутатаў. Беларускі Народны Фронт атрымаў статус партыі толькі вясною 1993 года.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.info