Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі ў Гародні
Ініцыятыўныя групы Таццяны Караткевіч, Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Лукашэнкі найбольш актыўна збіраюць у Гародні подпісы за іх вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. Подпісы збіраюцца як пакватэрным абыходам, так і падчас пікетаў у людных месцах горада.
Як зазначае кіраўнік штаба Таццяны Караткевіч, актывіст кампаніі “Гавары праўду” Зміцер Бандарчук, значная колькасць жыхароў горада пазітыўна ставіцца да таго, што першы раз у гісторыі краіны кандыдатам у прэзідэнты можа стаць жанчына:
– Першыя вынікі збору подпісаў па кватэрах паказваюць, што мы збіраем столькі ж подпісаў, колькі мы збіралі і па Народным рэферэндуме, то бок, у больш чым 50% кватэр, у якіх гаспадары адчынілі свае дзверы, давалі подпісы без праблем. Большая праблема, што многіх проста няма дома.
Збор подпісаў у падтрымку будучых кандыдатаў у прэзідэнты працягнецца да 21 жніўня. Пасля спраўджвання сапраўднасці подпісаў з 6 па 15 верасня адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. Імі могуць стаць асобы, якія прадставяць у Цэнтральную выбарчую камісію больш за 100 000 подпісаў у сваю падтрымку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня