У Слоніме Лукашэнка меў свой склад



Праглядаючы старыя слонімскія газеты 1930-х гадоў, натрапіла на адну цікавыю аб’яўку. У ёй паведамляецца, што ў Слоніме адкрыты новы склад паперы і школьных артыкулаў „Прагрэс” нейкага А. Лукашэнкі. У аб’яўцы рэкламуецца, што ў гэтым складзе можна ажыццявіць самыя танныя закупкі, бо ён мае вялікі выбар канцылярскіх і школьных матэрыялаў. Склад тады знаходзіўся на вуліцы 3 Мая, цяпер гэта вуліца Чырвонаармейская. Эх, сёння слонімцы пазайздросцяць, што некалі іх зямляк Лукашэнка трымаў у Слоніме склад самых танных тавараў. Цяпер такіх танных складоў няма. Ды і школьныя прыналежнасці вельмі дарагія.

80_01

Вольга Рагозік, Беларуская Радыё Рацыя