Берасцейскія актывісты дамагліся павелічэння колькасці рэйсаў аўтобуса
Берасцейскія актывісты партыі левых “Справядлівы свет” дабіліся павелічэння перыядычнасці руху аўтобуса ў адным з мікрараёнаў горада. Дзякуючы сабраным подпісам па вуліцам Верасковым з’явіліся дадатковыя рэйсы аўтобуса нумар 39Б, – кажа старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка:
– Былі перададзеныя ў гарвыканкам больш 100 подпісаў жыхароў вуліц, мне прыйшоў адказ, што гэтае пытанне можа быць разгледжана адзін раз у тры месяцы на паседжанні каардынацыйнага савета. Праз тры месяцы я зноў падала паперы. Прыйшоў адказ, што гарадскі камітет не палічыў мэтазгодным увесці дадатковыя рэйсы аўтобуса 39Б. Праз два тыдні, 28 ліпеня, колькасць рэйсаў аўтобуса 39Б была павялічана да дзевяці.
Са словаў Людмілы Дзенісенкі, тое, што дадатковыя рэйсы аўтобуса пасля зваротаў грамадзян усё ж з’явіліся, – гэта пазітыўны вынік.
Беларускае Радыё Рацыя