Жаўнеры беларускага войска Незалежнасці
Беларускія хлопцы, якія прайшлі тэрміновую службу ва Узброеных сілах рэспублікі ў 1992-1994 гадах, трапілі ў самы “залаты час” беларускай незалежнасці. Гэты перыяд нярэдка добрым словам узгадваюць тагачасныя студэнты, працаўнікі культуры і тая частка грамадства, якая разумела гістарычную перспектыву. Першая палова 90-х, нягледзячы на сацыяльна-эканамічныя цяжкасці, пакінула нейкую асаблівую асалоду. Можа гэта і ёсць лепшым доказам таго, што не ўсяму беларусу арыентыр каўбаса ды бутэлька. Тым не менш, тэма артыкула зусім іншая.
29 сакавіка 1994 года міністр абароны генерал-палкоўнік Павел Паўлавіч Казлоўскі падпісаў адзін з апошніх у яго кар’еры загадаў – “Аб звальненні ў запас вайскоўцаў, адслужыўшых усталяваныя тэрміны службы, і аб чарговым прызыве грамадзян на вайсковую службу ў красавіку-чэрвені 1994 года”. У самы разгар лёсавызначальных першых выбараў прэзідэнта краіны вясенні прызыў 1992 года вяртаўся дамоў. Іх чакалі зусім іншыя рэаліі. Ды і самаго міністра неўзабаве напаткала апала.
Нягледзячы на тое, што СССР спыніў існаванне ў канцы 1991 года, але яшчэ амаль да сярэдзіны 2000-х гадоў беларускія жаўнеры даношвалі савецкую „спадчыну”. Гэта ўпершую чаргу датычылася знакаў адрознення, штандартаў, сімвалаў. Што ж казаць пра 1992-1994 гады, тады нават кожная паперчына была савецкай. Толькі вось парадокс, нашыя жаўнеры хацелі і служылі пад нацыянальнымі сімваламі.
Дваццацігадовыя хлопцы, народжаныя ў пачатку 1970-х гадоў, паспеўшыя ўволю хлябнуць бальшавіцкай прапаганды і будучы не заангажаванымі ў грамадска-палітычныя справы, без сумневу абралі сімвалы роднай зямлі. Тое, што натуральна, – заўжды прыцягвае і ніякая хлусня не адвярне. Яны дабраахвотна аддалі гонар Бацькаўшчыне пад бел-чырвона-белымі сцягамі і гербам “Пагоня”. Рабілі самаробныя бел-чырвона-белыя шаўроны, павязкі ды значкі з выяваю старажытнага герба. Некаторыя вайсковыя часткі самі шылі бел-чырвона-белыя сцягі. Нічога не нагадвае? Прамая аналогія з жаўнерамі БНР.
Малодшы сяржант беларускага войску ў 1994 годзе. Не трэба быць фотамайстрам, каб сказаць, што вайсковец пазіруе. Але на фоне чаго? Бел-чырвона-белага сцяга. Значыць, як мінімум ён усведамляе важнасць дзяржаўнага сімвала. Толькі тут іншая прычына – гонар за сімвалы Радзімы. Пэўна, можна было б выбраць дзясяткі иншых месцаў, калі б справа датычылася толькі прыгажосці фону.
Сяржант. Ад яго сыходзіць энэргетыка гонару за бел-чырвона-белы сцяг. Ён загадаў сваім сябрам разгарнуць сцяг за яго спінаю, і фатограф зафіксаваў у кадр рукі, якія трымаюць штандар. Зброя ў руках жаўнера сімвалізуе гатоўнасць абараняць Бацькаўшчыну пад бел-чырвона-белым сцягам.
Радавыя апранутыя цалкам у савецкую форму. Прыглядзіцеся, на берэце, ў правай частцы, замацаваныя значкі “Пагоні” і сцяжкі.
Радавы справа на рукаў прышыў бел-чырвона-белы сцяг, дакладна не для фота на памяць, а каб несці годную службу з сімваламі роднай зямлі.
Сяржант рыхтуецца да дэмбелю. Дачакаўся… Какарда, шаўроны ды ўзнагароды выкананыя ў адпаведнасці з дзяржаўнай сімволікай, так будзе, але кароткі перыяд.
Гэта адзінкавыя прыклады, а такіх тысячы. Яны нікуды не падзеліся. Наўрад ці гэтыя людзю на рэферэндуме 1995 года сказалі “так” новай-старай сімволіцы з савецкай мінушчыны, якую рашуча пакінулі.
Апаненты аўтара гэтых радкоў, могуць сказаць, што зараз таксама вайскоўцы фатаграфуюцца на фоне сучаснага дзяржаўнага сцяга і герба. Ёсць некалькі сур’ёзных “але”. Па-першае, не фатаграфуюцца, а фатаграфуюць. Па-другое, з тымі жаўнерамі ніхто не праводзіў ідэалагічную працу аб “любові і павазе”, наадварот яны вырваліся з савецкіх рэалій. Па-трэцяе, гэта быў гонар без крывадушнасці, як мінімум з эстэтычнага пункту гледжання.
А вось сакавіцкі загад Паўла Паўлавіча Казлоўскага.
Беларускае Радыё Рацыя