За 4 дні ініцыятыўная група Сяргея Калякіна сабрала каля 6 тысяч подпісаў



Ініцыятыўная група лідара Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, які прэтэндуе на прэзідэнцкую пасаду, падвяла вынікі збору подпісаў за першыя чатыры дні.

Па словах Валерыя Ухналёва – кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Калякіна – учора ўвечары былі падведзены папярэднія вынікі працы за чатыры дні.

“Па краіне сабралі крыху больш за 6 тысяч подпісаў, – распавёў ён. – Больш за ўсё за Калякіна падпісаліся  на гэты момант у Берасцейскай вобласці. Дарэчы, у пікетах збор ідзе больш актыўна, чым на кватэрах. Зараз жа сезон адпачынкаў, таму заспець кагосьці дома – таксама праблема”.

Валерый Ухналёў дадае, што такія лічбы “крыху засмучаюць”.

“Калі так надалей пойдзе, то 100 тысяч можам і не назбіраць, – кажа ён. – Але спадзяемся, што сітуацыя выправіцца, бо ў першыя дні заўсёды ідзе нейкая “раскачка”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя