Невядомыя ў масках зладзілі флэш-моб у Бярозаўцы



Невядомыя мужчыны ў чорных масках зладзілі флэш-моб у Бярозаўцы Лідскага раёна.

^225549DD3E4D8C952419F51EF03F3CBDDDF114EA4828364A73^pimgpsh_fullsize_distr

Па словах відавочцаў, да транспартнай прахадной шклозавода „Нёман”, дзе вырабляецца шкловата, былі складзеныя аўтамабільныя пакрышкі, раскіданыя ўлёткі. Таксама невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі.

^F71419CA377554DF7AEAF0B9DB0AFB3C7671A430EBF40CD6DC^pimgpsh_fullsize_distr

„Тое, што побач са шкоднай вытворчасцю адбылася такая акцыя не выклікае здзіўлення”, – адзначыў сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка:

– Тое, што знайшліся людзі, якім лёс горада неабыякавы, то я здзіўляюся, што толькі цяпер а не раней. Вось гэты флэш-моб ён павінен быў адбыцца. Жыхары нашага горада проста зведзеныя да ўзроўню статыстаў. Ніхто не пытаецца, ніякай інфармацыі ніхто не дае, хіба што мы пачнем тут зараз паміраць і тады штосьці зменіцца.

У кватэры актывіста Вітольда Ашурка прайшоў ператрус. Супрацоўнікі Следчага камітэта канфіскавалі камп’ютар, друкарку і флэшку актывіста. Па яго словах, падставай для ператрусу стаў флэш-моб, які незадоўга да гэтага зладзілі невядомыя каля транспартнай прахадной і цэха по вырабе шкловаты на шклозаводзе „Нёман”.

– Двое хлопцаў зладзілі флэш-моб каля прахадной шклозавода “Нёман”, праз якую вывозяць шкловату, якую яны тут у нас зараз і робяць.

Сёлета ў траўні на шклозаводзе „Нёман”, які знаходзіцца ў самым цэнтры Бярозаўкі, была запушчана вытворчасць шкловаты, пры вырабе якой выкарыстоўваюцца такія шкодныя рэчывы як фенолы і фармальдэгіды. У сувязі з гэтым большасць гараджан наракае на з’яўленне ў горадзе непрыемнага спецыфічнага паху.

Ужо стала вядома, што па факце флэш-мобу каля шклозавода „Нёман” заведзеная крымінальная справа.

^C51AF3EB3BA95682D8496A04B2798052E2476ECC73534067A5^pimgpsh_fullsize_distr

 

Беларускае Радыё Рацыя