Каму перашкаджае Валянціна Пашкевіч?



Бацькі дзяцей узорнага танцавальнага калектыва “Дыямант” у Мікашэвічах вымушаны былі звярнуцца ў пракуратуру і нават з лістом да Аляксандра Лукашэнкі, каб абараніць кіраўніцу танцавальнага калектыва Валянціну Пашкевіч, праца якой іх цалкам задавальняе.

22 35

Зварот у гарвыканкам з просьбай разабрацца ў скандальнай сітуацыі станоўчых вынікаў не даў. Дырэктарка Дома культуры Людміла Люст не змяніла намеру звольніць кіраўніцу калектыву Валянціну Пашкевіч.

За 4 працоўныя  дні пасля адпачынку Пашкевіч напісала 3 тлумачальныя і атрымала вымову па неіснуючых праблемах,  кажа адзін з бацькоў, грамадскі актывіст Леанід Дубаносаў:

– Бацькі абураныя такімі паводзінамі дырэктаркі ДК і кіраўніцтвам “Граніта”, бо яны адкрыта, нікога не баючыся пачынаюць  звальняць Валянціну Пашкевіч. Мы напісалі скаргу ў райвыканкам , адтуль скаргу перанакіравалі гендырэктару “Граніта”, каб яны разбіраліся. Гэта тое ж самае, калі я з суседам пасварыўся, напісаў скаргу ў міліцыю, а міліцыя перадала скаргу суседу, маўляў, разбірайся.

Паводле бацькоў, калектыў і яго кіраўнік маюць шмат грамат за паспяховую прыгожую работу.

33

Валянціна Пашкевіч мае вялікі станоўчы ўплыў на дзяцей. Таму  бацькі не дапусцяць, каб інтарэсы іх дзяцей пацярпелі.

lyst1

list2

34

Беларускае Радыё Рацыя