Украінцы адзначылі гадавіну хросту Русі-Украіны



V-Kieve-krestnyj-hod-v-chest-Kreshheniya-RusiУ Кіеве адбыліся ўрачыстасці з нагоды гадавіны хросту Русі-Украіны і 1000-годдзя смерці князя Уладзіміра. На Уладзімірскім узвышшы сабраліся ўкраінскія высокапасадоўцы на чале з Пятром Парашэнкам.

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

У гэтыя дні ўкраінская сталіца нагадвае Ерусалім напярэдадні Вялікадня. У Кіеў прыехалі дзясяткі тысяч паломнікаў з усяе Украіны. Цэнтр горада перакрыты, паўсюдна сапёры, металадэтэктары і праваахоўнікі. Найбольшыя захады бяспекі – каля Уладзімірскага сабора, дзе прайшла багаслужба. Пятро Парашэнка і патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага Патрыярхату Філарэт памаліліся за мір ва Украіне і загінулых у канфлікце на Данбасе.

На сустрэчы высокапасадоўцаў і чальцоў Усеўкраінскай рады цэркваў Пятро Парашэнка зазначыў, што краіне даўно патрэбная адзіная Украінская паместная царква, але дзяржава не будзе ўцягвацца і ціснуць на цэрквы ў гэтым пытанні.

Стварэнне адзінай Украінскай памеснай царквы азначае практычную ліквідацыю ўладарства ў краіне Маскоўскага Патрыярхату. Як паставяцца да гэтага прыхільнікі РПЦ, пакуль невядома.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота glob-news.com