У краіне падвысяць бюджэт пражытковага мінімуму



Са жніўня сярэдні бюджэт пражытковага мінімуму складзе 1 мільён 569 тысяч рублёў у месяц. Па пастанове Міністэрства працы ад 20 ліпеня такі БПМ будзе актуальны з 1 жніўня па 30 кастрычніка.

image12956399_2dcd2e0ddcd33771569efac6e45216161

Такім чынам, ён павялічыцца ў параўнанні да цяперашняга бюджэту пражытковага мінімуму на 6,4%.

Мінпрацы таксама ўстанавіў БПМ для розных груп насельніцтва. На адну душу працаздольнага насельніцтва павінна прыходзіцца 1 мільён 720 тысяч рублёў.

Для пенсіянераў гэты нарматыў складзе 1 мільён 193 тысячы рублёў. Студэнтам, на думку ведамства, можна пражыць за 1 мільён 521 тысячу рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота golaya-pravda.org