У Чарнігаве могуць пачаць вытворчасць беларускіх тавараў
У сумежным з Беларуссю Чарнігаве можа распачацца вытворчасць беларускіх тавараў. Пра гэта заявіў міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Зубко.
Заява была зроблена ў Чарнігаве падчас паседжання Міжурадавай украінска-беларуская камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– З уступленнем Украіны ў зону вольнага гандлю з Еўразвязам Беларусь атрымае магчымасці для пошуку новых рынкаў, доступу да якіх пакуль не мае, зазначыў спадар Зубко. Пакуль размова ідзе пра вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і грузавікоў.
Сярэдняя зарплата ў Чарнігаве ў паўтары разы ніжэйшая, чым у суседняй Гомельшчыне, і таму адкрыццё беларускіх вытворчасцяў на поўначы Украіны выглядае эканамічна абргунтаванай.
Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота grand-ukraine.com.ua