Таджыкскі панядзелак



“Панядзелак” – так перакладаецца са старажытнай перскай мовы назва сталіцы Таджыкістана Душанбэ, куды мы неўзабаве дабраліся. Яшчэ адзін горад, пабудаваны згодна з параметрамі савецкага камфорта. Шматлікія фантаны, сарэалістычныя пано на сценах шэрых пабудоваў, шырокія пампезныя плошчы. Карацей, усё як трэба. Толькі паўсюды бляклы савецкі пейзаж разфарбоўваюць мужчыны ў цюбіцейках, жанчыны ў нацыянальнай вопратцы і часта з адным брывом, што лічыцца эталонам прыгажосці. А таксама паўсюдныя партрэты цяперашняга прэзідэнта.

[Not a valid template]

11

121Плошча нацыянальнага сцяга. Ходзяць розныя чуткі, колькі дзяржава выдала грошай на гэты сцяг. Памеры вагаюцца ад 11 да 40 млн даляраў.

[Not a valid template]

Кася Бергель