Паліна Шарэнда: Выбары арганізуюць тыя ж людзі, якія ў 1996 годзе рабілі фальсіфікацыі



Грамадскія актывісты з Берасця Паліна і Андрэй Шарэнда выступаюць за байкот. Яны лічаць, што Аляксандр Лукашэнка ўжо сябе прызначыў і нават аб’явіў па тэлебачанню, што будзе прэзідэнтам, хоча народ гэтага ці не.

„У такім разе ўдзельнічаюць у чарговым спектаклі пад назвай “выбары” – трэба сябе не паважаць”, –  кажа Паліна Шарэнда:

– Пакуль выбары арганізуюць тыя ж людзі, якія ў 1996 годзе пачалі рабіць фальсіфікацыі, пакуль усе гэтыя людзі прысутнічаюць, займаюць нейкія пасады, самі сябе прызначаюць на гэтыя пасады – ні пра якія выбары не можа быць увогуле гаворкі. У нас таталітарны рэжым, пры таталітарным рэжыме выбары немагчымыя, у прынцыпе.

Паводле Андрэя Шарэнды, пры існуючай выбарчай сістэме ў Беларусі спадзявацца на цуд не прыходзіцца. Сістэма добра навучылася рабіць выбар за народ. Імітаваць выбары – удзел калабарантаў.

Беларускае Радыё Рацыя