Марат Гаравы: Выстава “Курапаты” запланаваная на 30-га кастрычніка ў Менску



Працягваецца падрыхтоўка нацыянальнага конкурсу на лепшую ідэю па мемарэалізацыі Курапатаў, урочышча ў Менску, дзе былі расстраляныя шматлікія ахвяры сталінскіх рэпрэсій.  IMG_0879

Канцэпцыя конкурсу была абмеркавана на паседжанні грамадскай працоўнай групы, якая рыхтуе правядзенне гэтага мерапрыемства.

Па словах аднаго з ініцыятараў праекту, грамадскага дзеяча і журналіста Марата Гаравога, сутнасць конкурсу ў тым, каб далучыць да тэмы Курапатаў не толькі асобных грамадзянаў, але ўсё беларускае грамадства

– Мы правялі круглы, у якім удзельнічалі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, пазнаёмілі іх з нашымі планамі, яны падтрымалі нашую ідэю. Зараз мы працуем над кацэпцыяй гэтага конкурсу. Першым крокам будзе дакументальна-мастацкая выстава “Курапаты, якую мы запланавалі на 30-га кастрычніка ў Менску, напярэдадні Дзядоў.

На гэтай выставе плануецца прадставіць розныя рэчы: як мастацкія творы, так і дакументы.

“У тым ліку артэфакты, звязаныя з раскопкамі ў Курапатах і ў іншых месцах масавых расстрэлаў перыяду сталінізму, дакументы, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, кнігі, зборнікі дакументаў, аўдыё і відэаматэрыялы, дакументальныя стужкі”, – распавёў Марат Гаравы.

 Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя