ЦВК: У падтрымку Лукашэнкі ўжо здадзена больш за 100 тысяч подпісаў



Больш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ўжо здадзены ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў відэазвароце на сайце vybory2015.by.

Для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты ініцыятыўным групам трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Ярмошына падкрэсліла, што выбарчая кампанія „праходзіць спакойна». Старшыня ЦВК таксама паведаміла, што ў 153 тэрытарыяльных камісіях акрэдытавана 188 нацыянальных назіральнікаў.

Збор ініцыятыўнымі групамі подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся 23 ліпеня і будзе доўжыцца па 21 жніўня ўключна.

Фота kontrmaidan.ru