Беларусы апатычна ставяцца да выбарчай кампаніі
Сябры ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў заўважаюць апатыю насельніцтва ў параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2010-га году.
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў узгадвае, што ў папярэднюю кампанію выстройваліся чэргі з ахвотных падпісацца ў падтрымку кандыдатаў:
– Такое ўражанне, што ў гэтым годзе людзі вельмі абыякава ставяцца да прэзідэнцкай кампаніі – актыўнасць значна ніжэйшая, чым у 2010 годзе. Зразумела, што зараз перыяд адпачынку, але ўсё роўна адчуваецца абыякавасць людзей, незаангажаванасць палітычная.
Як паведаміла старшынька ЦВК Лідзія Ярмошына, у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі ўжо здадзена 100 тысячаў подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота belapan.com