Украінскае Міністэрства культуры стварае «белы спіс» замежных артыстаў



Міністэрства культуры Украіны ініцыявала стварэнне “Белых спісаў” іншаземных дзеячоў культуры і мастацтва, якія падтрымліваюць краіну ў супрацьстаянні з Расейскай Федэрацыяй.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– У Кіеве сцвярджаюць, што гэтыя людзі, прыхільнікі украінскай незалежнасці выказваюць сваю пазіцыю, нягледзячы на рызыкі для ўласнага здароўя і нават жыцці, і што мэта “белых спісаў” падтрымаць дзеячоў культуры і мастацтва, якія сказалі “Не! Акупацыі, агрэсіі і анекскіі”. Сярод вядомых асобаў, прысутных у першым “Белым спісе” Андрэй Макарэвіч, Валянцін Гафт, Эльдар Разанаў, Віктар Шэндровіч, Вахтанг Кікабідзе.

Украінскія дзеячы культуры, аднак, мяркуюць, што сам факт фігуравання прозвішчаў гэтых людзей у “Белых спісах” можа сур’ёзна ўскладніць ім жыццё на радзіме. Гэта найперш тычыцца дзеячоў культуры з Расейскай Федэрацыі.

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя