У Берасці рабочых прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку



Грамадзяне скардзяцца на прымусы ставіць подпісы за вылучэнне на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнту Аляксандра Лукашэнка. Пра гэта распавёў незалежны назіральнік Аляксей Коўтун.

Працоўныя павінны паставіць свае подпісы на працоўным месцы або ў спецыяльны час падыйсці да пікету за Аляксандра Лукашэнку.

Аляксей Коўтун адзначыў, што не было зразумела, за каго грамадзяне пакідаюць подпісы і наколькі гэта дабраахвотны працэс:

Паступіў сігнал, што каля трох гадзін, калі скончыцца змена, людзі павінны будуць паставіць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Там толькі два сталы, за якімі сядзелі некалькі чалавек, ніякіх праграм, ніякіх партрэтаў, біяграфій – нічога не было. Гэта можна было прыняць за звычайны працоўны момант. 

Як распавёў Аляксей Коўтун, грамадзяне пакідалі свае подпісы ў загадзя падрыхтаваных бланках, дзе па спісу былі пазначаныя ўсе іх дадзеныя акрамя серыі і нумару пашпарту.

З тымі працоўнымі, якія не падпісаліся за вылучэнне дзейнага прэзідэнта, абяцалі правесці прафілактычную размову і пагражалі звальненнем з працы, – адзначыў незалежны назіральнік.

Беларускае Радыё Рацыя