Эпідэмія афрыканскай чумы свіней падбіраецца да беларускіх межаў
Следам за эпідэміялагічным выбухам у Браварскім агракомплексе “Каліта”, што пад Кіевам, новыя выпадкі зафіксаваныя і на Чарнігаўшчыне. Больш падрабязна апавядзе наш украінскі карэспандэнт, Марцін Война:
– На Чарнігаўшчыне афрыканская чума свіней выяўленая ў Ічнянскім і Менскім раёнах, што, адпаведна, у 175 і 121 кіламетрах ад украінска-беларуская мяжы. Пакуль зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі захворвання жывёлаў. Небяспечныя вёскі абвешчаныя каранціннымі зонамі. Прычыны эпідэміялагічнай катастрофы ва Украіне невядомыя. Мяркуецца, што вірус афрыканскай чумы пераносяць дзікі.
Беларускія ветэрэнарныя службы ўжо забаранілі экспарт свініны ўкраінскай вытворчасці.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя