Прагучалі “Музычныя дыялогі над Бугам”



Беларускія, украінскія ды татарскія гурты можна было пачуць у Мельніку, што на Падляшшы. Тут прайшлі юбілейныя, дваццаць пятыя, “Музычныя дыялогі над Бугам”. У Мельніку кожны год сустракаюцца музычныя ансамблі не толькі з Падляшша, але таксама з-за межаў Еўропы.

DSC00581

Як кажа войт гміны Мельнік Яўген Віхоўскі, гэтая зямля здаўна адзначалася талерантнасцю:

– Тут заўсёды было шмат нацыянальнасцяў: і беларусы, і рускія, і палякі, і жыды, тут праходзіў «Бурштынавы шлях». Таму мясцовыя жыхары кажуць, што трэба талерантна адносіцца да ўсіх, бо па-іншаму нельга.  

У час Музычных дыялогаў над Бугам выступілі таксама беларускія калектывы „Калінка” і „Прымакі”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя