Подпісы за Лукашэнку збіраюць у цішотках з Пуціным



У Гародні падчас пікетаў сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў цішотках з выявай Уладзіміра Пуціна і надпісам “Самый вежливый из людей”.

putin1

Маладзёны лічаць прэзідэнта суседняй дзяржавы чалавекам, які супрацьстаіць “амерыканскай агрэсіі” і з’яўляецца гарантам бяспекі ў рэгіёне.

Пасля падзеяў ва Украіне і адкрытай падтрымкі Расеяй тэрарыстычных арганізацый сепаратыстаў з Данбасу, многія гарадзенцы негатыўна ўспрымаюць такія дзеянні прадстаўнікоў праўладнай моладзевай арганізацыі:

– Тут няма нічога беларускага, я не хачу, каб быў Лукашэнка – ён антыбеларускі прэзідэнт. А я хачу, каб тут была Беларусь! Сапраўдная Беларусь з беларускай мовай, беларускай культурай. Дзе беларуская школа, беларускія класы, шыльды на беларускай мове?! Толькі ў тралейбусе пачуеш родную мову. Больш нічога няма.

Актывізацыя прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі выклікае вялікую занепакоенасць у жыхароў Гародні.

putin

Людзі не выключаюць правакацыйных дзеянняў з боку прыхільнікаў аб’яднання Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву, што пазбавіць краіну суверэнітэту і незалежнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня