На руінах Луганскага аэрапорта зладзілі фотасесію ў купальніках
Дзяўчыны ў купальніках пазавалі з аўтаматамі на фоне разбуранага аэрапорта Луганска.
У Луганску на руінах аэрапорта, у баях за які загінулі 20 украінскіх вайскоўцаў, дзяўчыны ў купальніках са зброяй зладзілі фотасесію. Фотаздымкі апублікаваў Артур Ахмадулін у аўтамабільнай сацсетцы Drive2.ru.
Таксама ёсць фотаздымкі са сцягам Расеі на эстакадах у раёне чыгуначнага вакзала ў Луганску.
Нагадаем, украінскія вайскоўцы пакінулі аэрапорт Луганска 1 верасня 2014 года, а таксама, згодна з загадам, адышлі з пасёлка Георгіеўка, размешчанага на трасе Луганск – Красны Луч – Снежнае.
[Not a valid template]