Крымінальная адказнасць за дрэнную біялагічную абарону свінакомплексаў ад АЧС



Аляксандр Лукашэнка папярэджвае, што ў выпадку адсутнасці на свінакомплексах неабходных мер па біялагічнай абароне ад афрыканскай чумы свіней, да вінаватых будуць прымяняцца самыя жорсткія меры, ажно да крымінальнай адказнасці. Лукашэнка запатрабаваў, каб кіраўнікі ўсіх узроўняў максімальна сур’ёзна паставіліся да гэтага пытання і арганізавалі на свінакомплексах прапускны рэжым, «як на ядзерным аб’екце».

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў пра неабходнасць да канца году аднавіць аб’ёмы пагалоўя і свініны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота meatinfo.ru