Лукашэнка пра Курапаты: Навошта вы гэтыя крыжы ля дарогі выставілі?



У інтэрв’ю для недзяржаўных беларускіх СМІ Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сваё стаўленне да савецкай гісторыі перыяду сталінскіх рэпрэсіяў.

Курапаты

Адказваючы на пытанне журналістаў,  кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасць дэпалітызаваць Курапаты:

– У Курапатах я бываю фактычна кожны дзень, бо праязджаю побач. І заўсёды думаю, ну навошты вы гэтыя крыжы літаральна ля дарогі выставілі? Трэба іх крыху аднесці, зусім прыбраць было б няправільна. Хоць гэта відавочная палітычная дэманстрацыя. Там, на самым месцы,  я ні разу не быў, але планую туды пайсці. Але гэта будзе непублічна. Я хачу там сам пабыць, узяць дэпалітызаваную інфармацыю. Я ўжо даручыў, каб мне яе падрыхтавалі.

Адначасова Аляксандар  Лукашэнка фактычна не выказаў свайго стаўлення да ідэі стварыць ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters