Замовілі алкаголь, а пасля брутальна збілі прадаўцоў



На выходных у Менску маладыя людзі адпачывалі ў кватэры аднаго са сваіх знаёмых. Ноччу ў іх скончыўся алкаголь, а купіць яго ў гэты час не было дзе. У выніку знайшлі аб’яву ў інтэрнэце і замовілі дзве бутэлькі гарэлкі. За замову плаціць адмовіліся і ўшчалі каля пад’езда брутальную бойку. Камера відэаназірання зафіксавала гэты момант.

– Сустрэўшы мужчын, якія прывезлі алкаголь, каля пад’езда, заказчыкі адмовіліся плаціць, – распавяла прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва. – На гэтай глебе узнік канфлікт, падчас якога падпітыя маладыя людзі пачалі збіваць мужчын. Пасля хлопцы забралі з машыны ўвесь алкаголь (10 бутэлек гарэлкі і 2 бутэлькі шампанскага) і пайшлі адпачываць далей.

На відэа бачна, што мужчынам сур’ёзна дасталася ад падвыпітай кампаніі. Пацярпелых б’юць кулакамі, а затым дабіваюць нагамі ўжо на зямлі. Цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі, а хлопцам за здзейснены разбой пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

[youtube id=”atzu4GomZfI”]

onliner.by