Мікалаю Аўтуховічу працягнулі прэвентыўны нагляд (абноўлена)



Былому палітычнаму вязню Мікалаю Аўтуховічу працягнулі прэвентыўны нагляд на паўгода. Пятага жніўня Гарадзенская калегія абласнога суда адмяніла рашэнне Ваўкавыскага раённага суда, зняць прэвентыўны нагляд над былым палітычным вязням Мікалаем Аўтуховічам. Яму ўручылі позву ў суд на 6-га жніўня.

Пасля гэтага Мікалай Аўтуховіч апынуўся ў лякарні з гіпертанічным крызам. Нягледзячы на ​​яго адсутнасць у судзе, Ваўкавыскі раённы суд падоўжыў прэвентыўны нагляд яшчэ на паўгода.

* * *

Мікалая Аўтуховіча забралі ў шпіталь з гіпэртанічным крызам. Гіпертанічны крыз здарыўся сёння раніцай на працы. Мікалая Аўтуховіча забрала хуткая дапамога, паведамляе svaboda.org.

Сёння ў  Ваўкавыскім раённым судзе а палове на  12 павінен быў адбыцца паўторны суд, каб працягнуць прэвентыўны нагляд над Аўтуховічам.

* * *

У Ваўкавыску пройдзе паўторны суд, каб працягнуць прэвентыўны нагляд над Мікалаем Аўтуховічам.

autuhovich2

Гэта стала магчымым пасля таго як ўчора, 5 жніўня, Гарадзенская абласная калегія суддзяў адмяніла рашэнне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, паводле якога органам міліцыі адмаўлялася ў падаўжэнні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам.

Сёння справа Аўтуховіча будзе перагледжана. Суд пачнецца ў 11.30.

[Not a valid template]

Нагадаем, што адмыслова для разгляду справы былога палітычнага вязня Міколы Аўтуховіча ў Гародні склікалі судовую калегію з трох суддзяў. Яна разглядала справу пра падаўжэнне прэвентыўнага нагляду.

Раённы суд Ваўкавыску яшчэ ў ліпені вынес рашэнне адносна прэвентыўнага нагляду над Аўтуховічам і не дазволіў міліцыі падоўжыць яго. Аднак выканаўца абавязкаў пракурора Ваўкавыскага раёну вынес прыватны пратэст на пастанову суда.

Спачатку позва ў суд была на 6 жніўня, але пазней прынеслі новую – на 5-га. Калегія ў Гародні пастанавіла падтрымаць пратэст пракурора і Міколу Аўтуховіча чакае новы суд:

– Вельмі спяшаюцца. Каб яны рабілі ўсё па законе, дык адбыўся гэты судовы працэс назаўтра, таму і спяшаюцца. Яны крыху „прамаргалі”. Нехта, той, хто трымаў гэта на кантролі, ці ў адпачынак ездзіў, ці кудыя яшчэ, і вось прыехаў і ўсё тут паставіў на месца. Калі я суду сказаў, што я ведаю, што гэта загад, бо такія справы ў сераду не разгядаюцца, іх разглядаюць толькі па чацвяргах. І яны галовы паапускалі, бачаць, што чалавек трапіў у самую кропку.

Пасля вынесенага рашэння Мікола Аўтуховіч накіраваў скаргу на дзеянне адваката і судовай калегіі, і думае, што ўжо 6 жніўня ў Ваўкавыску яго зноў чакае суд. Менавіта 6 жніўня завяршаецца раней устаноўлены тэрмін прэвентыўнага нагляду над ім.

Беларускае Радыё Рацыя