Міліцыя не грэбуе падтасоўкай фактаў



У гэтым пераканаўся пенсіянер з горада Берасця Рыгор Варвашэвіч, калі ў сваёй паштовай скрыні знайшоў паведамленне з Берасцейскага абласнога ДАІ пра штраф, дадзены яму як парушальніку правілаў дарожнага руху ў час ягонай адсутнасці ў горадзе, гаворыць Рыгор Варвашэвіч:

– Мяне не было ў Берасці, я быў тады ў Драгічыне ў свайго сябра. Калі вярнуўся дадому, мяне чакала паведамленне на заказны ліст. Паведамлялася, што мяне аштрафавалі на адну базавую велічыню за тое, што я быццам бы пераходзіў вуліцу ў недазволеным месцы. У пастанове было напісана, што мне ўручылі павестку, я прызнаў сваю віну і згодны заплаціць штраф!

Паводле пенсіянера Варвашэвіча, яго гісторыя скончылася станоўча, калі не ўлічваць страту нярвовых клетак. Але хлусня і падтасоўка фактаў, як паказвае практыка, для міліцыі  становіцца справай звыклай. І такім фактам не даецца належная ацэнка. Вось што страшна, кажа Рыгор Варвашэвіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота sb.by