Людміла Дзенісенка патрабуе доступ да спісаў выбаршчыкаў
Былы кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя Саветы ад партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка патрабуе доступ да спісаў выбаршчыкаў.
Пасля звароту ў гарадскую і абласную пракуратуры ды выбарчыя камісіі, яна напісалі ліст у адміністрацыю Ленінскага раёну з просьбай прадставіць спісы выбаршчыкаў, якія 23 сакавіка галасавалі дома.
“У пералічаных структурах усе спасылаюцца адзін на аднаго, аднак так і не даюць канкрэтнага адказу”, – адзначыла палітык:
– Я думаю, што ўлады зацягваюць час, бо паводле выбарчага заканадўства спісы захоўваюцца на працягу шасці месяцаў пасля выбараў. Пасля гэтага яны знішчаюцца. Я ўжо праходзіла гэты варыянт на мінулых мясцовых выбарах, калі паўгады ішла перапіска, ішло расследванне і, нарэшце, мне адказалі, што тэрміны ўсе скончыліся, спісы знішчаныя.
Прайшло ўжо дзесяць дзён аднак адказу я пакуль не атрымала, – дадала актывістка. З яе словаў, не выключана, што бліжэйшым часам згодна з беларускім заканадаўствам, спісы выбаршчыкаў, што галасавалі ў дома, будуць таксама знішчаныя.
Беларускае Радыё Рацыя