Сяргей Чалы: выбары перанеслі на ранейшы тэрін з-за МВФ (абноўлена)



Узлёт цэнаў і абвал рубля. Ці варта гэтага чакаць адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка?

1351793163558276

На пытанне Беларускага Радыё Рацыя адказаў эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы:

– Зразумела, не. Выбары зараз, насамрэч, не з’яўляюцца важным эканамічным фактарам. Таму што ў адрозненні ад папярэдніх выбараў, пачынаючы з 2001 года, у нас з кожнымі новымі выбарамі падвышаўся ровень заробку. Зараз гэтага няма. Нам адкрыта гавораць, што грошай няма. Гэта з аднаго боку. З іншага боку, яшчэ адзін важны фактар, звязаны з тым, што, як я мяркую, паміж выбарамі і канцом гэтага года атрымаецца дамовіцца з Міжнародным валютным фондам пра новую валютную праграму.

Сяргей Чалы лічыць, што менавіта праз перамовы з МВФ дата выбараў была перанесеная на больш ранні тэрмін. Маўляў, Фонд не хацеў, каб новая праграма з Беларуссю выглядала, як падтрымка на выбарах дзейнага прэзідэнта.

* * *

У якім стане беларуская эканоміка перад выбарамі? Праўладныя СМІ аптымістычна паведамілі, што рэспубліканскі бюджэт у першым паўгоддзі выкананы з прафіцытам 0,3%. То бок, даходы бюджэту перавысілі расходы. У інтэрв’ю Радыё Рацыя гэтую навіну пракамэнтаваў незалежны экспэрт Сяргей Чалы.

– З пазіцыі эканомікі тут няма чаму радавацца. Таму што такі высокі прафіцыт бюджэту азначае, што дзяржава з эканомікі, у выглядзе падаткаў, вынімае грошай больш, чым вяртае сваімі выдаткамі. Гэта пасутнасці мера, якая душыць эканамічную актыўнасць, гэта зусім не пазітыўны фактар, а фактар негатыўны. За кошт чаго ён дасягаецца? За кошт вельмі моцнага скарачэння выдаткаў бюджэта, і нават не колькі скарачэння яго планавых выдаткаў, а сколькі элементарных неплацяжоў у адносінах конрагентаў, напрыклад, з прыватнага сектару.

Гэта значыць, што казначэйства мае вялікія даўгі перад прыватнымі кампаніямі. І для многіх з іх цаной пытання з’яўляецца самое выжыванне фірмы, – зазначае эканаміст Сяргей Чалы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота TUT.BY