Рабочыя ў Лунінцы адмаўляюцца падпісвацца за Лукашэнку



Рабочыя прадпрыемства па вырабу электрарухавікоў “Палессеэлектрамаш” у Лунінцы адмовіліся падпісвацца па загаду кіраўніцтва за Аляксандра Лукашэнку. Яны свае подпісы аддаюць патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты Таццяне Караткевіч, кажа сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Віталь Каліноўскі:

– Казалі , што кіраўніцтва іх застаўляе за Лукашэнку падпісвацца. Але яны адмовіліся і прыйшлі да мяне, бо не хочуць ніякага Лукашэнку. Адная з работніц гэтага прадпрыемства ўчыніла скандал у адміністрацыі завода з-за таго, што прымушаюць падпісвацца, і сказала, што ідзе да Каліноўскага падпісвацца за Таццяну Караткевіч.

Па словах Лукашэнка, у нас ідзе ў эканоміцы вайна. А беларусы вельмі палохаюцца і не любяць усё, што звязана з вайной, смяецца зборшчык подпісаў за Караткевіч Віталь Каліноўскі. Асабліва, калі працуеш тры дні ў тыдзень і патрэбна зацягваць паясы, як на “Палессеэлектрамаш”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  ТАСС