БАТЭ сустрэнецца з „партызанамі”



У швайцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 4-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па яго выніках стала ведама, што барысаўскі БАТЭ сустрэнецца ў матчах за выхад у асноўны турнір з бялградскім „Партызанам” – чэмпіёнам Сербіі. Першы матч БАТЭ правядзе на сваім полі.

Вось як выглядаюць іншыя пары гэтай стадыі:

Шлях чэмпіёнаў:

„Базэль” (Швайцарыя) – „Макабі” (Тэль-Авіў, Ізрайль)

„Селтык” (Шатляндыя) – „Мальмё” (Швецыя)

„Астана” (Казахстан) – АПАЭЛ (Кіпр)

„Скендэрбеу” (Албанія) – „Дынама” (Заграб, Харватыя)

Шлях прадстаўнікоў лігаў:

„Манчэстар юнайтэд” (Англія) – „Бруге” (Бельгія)

„Лацыё” (Італія) – „Баер” (Леверкузен, Нямеччына)

„Валенсія” (Іспанія) – „Манака” (Францыя)

„Рапід” (Аўстрыя) – „Шахтар” (Украіна)

„Спортынг” (Партугалія) – ЦСКА (Расея)

Cупернікам менскага „Дынама” у плэй-оф Лігі Еўропы стане „Зальцбург” з Аўстрыі.

Беларускае Радыё Рацыя