Мэр Львова запрашае Лукашэнку на футбол



Львоўскі мэр Андрэй Садовы хоча бачыць Аляксандра Лукашэнку на футбольным матчы “Украіна-Беларусь”, які мае адбыцца 5 верасня ў Львове. Такое жаданне львоўскі кіраўнік выказаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і прэм’ерам Арсеніем Яцэнюком.

Sadovoy

Прапанова запрасіць Лукашэнку на футбольны матч была далёка не галоўнай просьбай Андэрэя Садовага да Пятра Парашэнкі і Арсеній Яцэнюка.

Падчас кіеўскай сустрэчы кіраўнік Львова напалягаў на будаўніцтве жытла для ўдзельнікаў Антытэрарыстычнай аперацыі, вяртання да Львова штаба аператыўнага камандвання, а таксама на камунальных пытаннях.

Львоўскі мэр так матываваў запрашэнне Лукашэнкі на футбольны матч: “Вельмі важна, каб кіраўнікі нашай дзяржавы максімальна выкарыстоўвалі магчымасці Львова для праведзення міжнародных сустрэч, форумаў і канференцый”.

Львавяне даволі стрымана ўспрынялі такую прапанову. У сталіцы Галічыны беларускі прэзідэнт не надта папулярны – і ў асяродках тамтэйшай інтэлігенцыі, і ў беларускай дыяспары.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя