У Бярозе заклікаюць да байкоту выбараў
Да выбарчай кампаніі розныя адносіны. Пра што сведчаць налепкі са словам “Байкот”, якія з’явіліся ў розных месцах Бярозы. Яны былі сарваныя толькі ў двух месцах. То бок, людзі ставяцца лаяльна да такога прызыву.
[Not a valid template]
Насамрэч, у грамадстве вітаюць думкі, што галоўнае не тое, як галасуюць, а як лічаць. Чаго тады ісці, калі вынік вядомы і заяўлены Аляксандрам Лукашэнкам пару месяцаў таму: хоча народ ці не, але я ўсё роўна буду прэзідэнтам.
“Калі так, то чаго хадзіць на выбары,” – разважае больш удумлівы электарат.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза