Покер Януша і параза БАТЭ на сваім полі



15 тур футбольнага першынства Беларусі скончыўся яркім панядзелкам. Салігорскі „Шахцёр” разграміў на свіам полі мазырскую „Славію” – 6:1. Ажно чатыры мячы ў браму палешукоў забіў лепшы бамбардзір мінулагодняга чэмпіянату Мікалай Януш.  Яшчэ па голе на свой рахунак у салігорцаў запісалі Арцём Старгародскі і літоўскі легіянер Саўлюс Мікалюнас.

Але галоўны „цвік туру” быў забіты ў Барысаве. Чэмпіён краіны БАТЭ пацярпеў на сваім полі першую паразу – у прынцыповым паядынку барысаўцы саступілі менскаму „Дынама” – 0:1. Адзіны мяч у баявітай сустрэчы забіў на 21-й хвіліне форвард бела-блакітных Глеб Рассадкін.

Пасля 15 тураў наперадзе па-ранейшаму БАТЭ – 38 ачкоў, менскае „Дынама” мае зараз 33. На трэцюю пазіцыю выйшаў „Шахцёр” – 27.

Беларускае Радыё Рацыя