Палякі з Беларусі перамаглі ў сусветных паланійных гульнях
Палякі з Беларусі адсвяткавалі перамогу ў сямнаццатых сусветных летніх паланійных гульнях “Шлёнск–2015”. У агульнакамандным заліку спартоўцам, якія ў сваёй большасці прадстаўлялі клуб “Сокал”, што дзейнічае пры Саюзе палякаў на Беларусі, не было роўных. 137 медалёў, з якіх 67 залатых, 39 сярэбраных і 31 бронзавая, – такі вынік палякі з Беларусі паказалі ўпершыню за ўсю гісторыю гульняў, зазначае намеснік старшыні спартовага клуба “Сокал” Марэк Занеўскі:
– Гэты поспех нашых спартоўцаў сведчыць пра тое, што паланійны спорт у Беларусі жыве, палякі ў Беларусі займаюцца спортам, а некаторыя – на вельмі высокім узроўні. І гэта гаворыць пра тое, што мы працуем у добрым кірунку.
У сямнаццатых сусветных паланійных гульнях прымалі ўдзел спартоўцы польскага паходжання з дваццаці васьмі краін свету. Другое месца ў агульнакамандным заліку занялі прадстаўнікі Літвы, на трэцім – каманда Чэхіі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара