Незвычайны памірскі шлях



Папарыўшыся ў гарачых памірскіх крыніцах, мы пачаставаліся сапраўднай мінеральнай вады і адправіліся далей падарожнічаць па Паміры. Па дарозе на Ішкашым на гадзінку мы затрымаліся ў маленечкай вёсачцы на самай мяжы з Афганістанам.

[Not a valid template]

Па дарозе сустрэлі французаў на бамбубайках! Новая фішка змагароў за экалогію – экалагічныя бамбукавыя ровары, як аказалася, ідэальна пасуюць для памірскіх дарог.

[Not a valid template]

Нашае доўгае чаканне апраўдаў самы лепшы аўтаспын за ўсю гісторыю маіх падарожжаў. Нас беспрытульных, няшчасных падабрала пара з Румыніі, Ромэо і Ліяна, з якімі мы будзем і далей працягваць нашую вандроўку.

9

Далей ізноў спакуслівая мяжа з Афганістанам.

[Not a valid template]

Едучы, выпадкова натрапілі на рэшткі крэпасці Ках Каха (IV ст. н.э.). Назву гэтая мясціна бярэ ад волата Ках Каха, цара сіахпушаў-вогнепаклоннікаў.

[Not a valid template]

А вось і сама паганская святыня непадалёк ад крэпасці. Вогнепаклоннікі не будавалі будынкаў, малілілся пад адкрытым небам і святыя месцы пазначалі рагамі казлоў і амхараў.

[Not a valid template]

На памірскім шляху мы ўпершыню адчулі на сабе сілу селевых патокаў. Я, канешне, крыху перабольшваю, але дарогу нам замыла не слаба і заночыць нам прыйшлося ў Ішкашыме, хаця трапіць мы збіраліся ў Лянгар.

[Not a valid template]

На наступны дзень выйшла сонейка, а дарогу за ноч расчысцілі.

[Not a valid template]

Наступная крэпасць Ямчун сапраўды ўражвае сваімі памерамі. У мінулым яна мела вельмі важнае стратэгічнае значэнне. Тут адбываўся кантроль рухаў людзей і грузаў з Паміра ў старажытную Бактрыю, далей у Індыю, Іран і назад.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя