Павіншуйце Мікалая Статкевіча з днём народзінаў!



12 жніўня Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які да сённяшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой Дзень Народзінаў.

Чарговы Дзень Народзінаў у турме, у адзіночнай камеры. Ён не бачыць ні неба, ні хмараў, ні сонейка, ні дрэваў, не чуе спеваў птушак.

У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацый разам з роднымі палітвязняў ладзяць акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам – #Sky4Statkievich.

Узяць удзел у ёй можна зрабіўшы здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікаваць яго ў сацыяльных сетках – Facebook, Twitter, Instagram, паставіўшы спецыяльны хэштэг #Sky4Statkievich і спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча: www.change.org/FreeStatkevich.

Падпішыце петыцыю, створаную Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня, і патрабуйце ягонага вызвалення: www.change.org/FreeStatkevich

Апублікуйце інфармацыю пра гэтую акцыю на сваей старонцы ў сацыяльных сетках. салідарнасць мацней за рэпрэсіі! – нагадвае праваабарончы цэнтр Вясна.