Генеральны сакратар НАТА: Дзеянні Расеі немагчыма ігнараваць
Генеральны сакратар НАТА Расмусэн наведае Украіну. У Кіеве Андэрс Фог Расмусэн правядзе ўсяго некалькі гадзін.
Паводле МЗС Украіны, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам і старшынём Вярхоўнай рады. Расмусэн застаецца адным з самых жорсткіх крытыкаў дзеянняў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
«Дзеянні Расеі немагчыма ігнараваць. На кон пастаўлены ўвесь пасляваенны парадак», — напісіў Расмусэн у сваім артыкуле, які быў апублікаваны ў FinancialTimes. Калі Пуцін заявіў, што анэксія Крыму нібыта была абумоўленая перспектывай набліжэння НАТА да расейскага кардона, Расмусэн адказаў: «Свету пагражае Расея, а не НАТА».