Анатоль Лябедзька: Папулізм – гэта калі абяцаюць 1000$ заробку, а ў выніку маем 300



Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Анатоль Лябедзька адказаў на крытыку ягонай праграмы “Мільён працоўных месцаў”. Днямі дзейсны кіраўнік Аляксандр Лукашэнка назваў падобныя прапановы папулісцкімі, паколькі для рэалізацыі праграмы неабходна 10 мільярдаў даляраў. Анатоль Лябедзька распавёў, дзе можна ўзяць грошы на рэалізацыю праграмы.

– Папулізм – калі ты абяцаеш тысячу даляраў у 2015 годзе, а людзі рэальна атрымліваюць 300-400. Мы можам рэалізаваць гэтую праграму на практыцы. Гэта тое, што рэалізавана на практыцы шэрагу еўрапейскіх краінаў. І гэта можна рабіць праз прамыя знешнія інвестыцыі, праз развіццё малога і сярэдняга бізнеса, змяншэнне дэмакратычных працэдураў і правільнага размеркавання бюджэтных сродкаў.

У праграме “Мільён працоўных месцаў” гаворыцца пра зніжэнне падаткаў, падвышэнне дапамогі па беспрацоўі і адмену прымусовага размеркавання для студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя